2023-06-17 Зварот да міжнароднай супольнасьці. Iмплементацыя Будапешцкага мемарандума

2023-06-17 Зварот да міжнароднай супольнасьці. Iмплементацыя Будапешцкага мемарандума

Ісьці на ўзровень вышэй


Бягучы сусветны парадак бяспекі церпіць крах акурат на нашых вачах. Гаворка ідзе больш чым проста пра ўзброены канфлікт, самы буйны ў Еўропе пасля Другой Сусветнай. Гаворка ідзе пра тое, што раней было немагчыма сабе ўявіць зараз становіцца рэальнасцю. Пагроза ядзернай вайны з гіпатэтычнай за доўгія гады стала рэальнай. Агрэсія Расіі супраць Украіны, з'яўленне ядзернай зброі ў Беларусі - прэцэдэнт і сігнал усяму свету: зараз можна ўсё.

Але светапарадак быў зламаны не сёння. Ён быў зламаны пасля анэксіі Крыма, калі краіны, якія падпісалі Будапешцкі мемарандум, аказаліся няздольныя выканаць або, у выпадку Расіі, адкрыта растапталі дадзеныя Украіне гарантыі. Прычыны гэтага зразумелыя: у эйфарыі ад крушэння камунізму і ўстанаўлення ў Расіі, як тады здавалася, дэмакратычнай улады ў пачатку 90х, дзяржавы, якія падпісвалі Будапешцкі мемарандум, не знайшлі час прапісаць канкрэтныя механізмы яго імплементацыі ў выпадку прамой пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці краін, якія адмоміліся ад ядзернага ўзбраення (Беларусь і Украіна). Тады здавалася, што наступіў “канец Гісторыі”.

Пасля анэксіі Крыма падыход да ядзернага раззбраення ў свеце аказаўся перакулены на 180 градусаў. Навошта аддаваць ядзерную зброю ўрадам Ірана, КНДР ці каму-небудзь яшчэ, хто захоча тэхналагічна яе стварыць, калі ёсць прэцэдэнт, калі заходнія дзяржавы не стрымалі свае гарантыі? Анэксія Крыма выклікала ў Пуціна ўпэўненасць, што яму сыдзе з рук любое злачынства і краіны Захаду праглынуць любыя яго выхадкі. Следствам чаго стала жахлівая вайна, якую мы бачым і дагэтуль.

На шчасце, разуменне небяспечнасці праблемы кансалідавала цывілізаваны свет і рэакцыяй на агрэсію стала беспрэцэдэнтная кампанія па падтрымцы Украіны. Разам з тым, па-ранейшаму незразумела: з'яўляецца гэтая рэакцыя часткай сістэмнай стратэгіі па падтрыманні глабальнай бяспекі або прыватным выпадкам рэакцыі на канкрэтную праблему. Чутныя галасы палітыкаў, якія заклікаюць да стратэгіі замірэння агрэсара і памяншэння падтрымкі Украіны. Гэта спараджае няўпэўненасць у будучым і не садзейнічае аднаўленню фундамента сусветнай бяспекі.

На наш погляд, вырашыць гэтую праблему дазволіць юрыдычнае вяртанне ў той пункт, з якога гэтая праблема пачалася: імплементацыя Будапешцкага мемарандума, праз падрыхтоўку і ўвядзенне новай юрыдычнай базы. Звяртаючыся да Вас, мы прапануем ініцыяваць стварэнне міжнароднага органа па падрыхтоўцы міжнароднага акта, які не толькі рэгулюе прававыя адносіны ў сферы ядзернага ўзбраення, але і прадугледжвае рэальныя механізмы рэалізацыі норм гэтага акта. Дадзены акт павінен уключаць наступныя пункты:

  1. Апісаць вычарпальныя механізмы падтрымкі Украіны і незалежнай Беларусі, замацаваўшы іх заканадаўча аж да завяршэння бягучага крызісу на тых умовах, якія задаволяць урад і народ Украіны і Беларусі;
  2. Гарантаваць прымяненне аналага 5-га артыкула Статута НАТА з боку краін-гарантаў у выпадку цяперашняй і новых спроб агрэсіі пасля завяршэння бягучага крызісу;
  3. Прадугледзець меры па недапушчэнні размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, механізмы рэалізацыі гэтых мер, шляхі і метады рэалізацыі беларускім народам права на самавызначэнне.
  4. Усе вышэйпералічаныя меры павінны быць гарантаваныя незалежна ад таго, ці захоча Расія прызнаваць і выконваць такое пагадненне. Разам з тым, пагадненне павінна быць адкрытае для подпісу з боку любога будучага ўрада Расіі, які палічыць патрэбным наладжваць адносіны з краінамі цывілізаванага свету.

Яшчэ раз хочам заўважыць, што гэтая праблема шырэйшая, чым проста праблема ўзаемаадносін канкрэтных дзвюх краін. Кожны ўрад на планеце павінен разумець якую дакладна цану ён заплаціць у выпадку спробы парушэння ўзятых на сябе дамоўленасцей у галіне нераспаўсюджвання ядзернай зброі і гэтая цана павінна быць празмерна высокай, іначай свет чакаюць новыя спробы звар’яцелых аўтакратаў перакройваць мапу свету, шантажуючы ўсіх ядзернай вайной.

З павагай,

Сяргей Бульба кіраўнік ГА “Беларусь 2.0. Робім разам”

be/users/belarus-20/statement1.txt · Last modified: 2023/06/18 21:13 by Konrad Loeffke
CC Attribution-Share Alike 4.0 International Except where otherwise noted, content on this wiki is licensed under the following license: CC Attribution-Share Alike 4.0 International