Што ёсьць Беларусь і ў чым яна мае патрэбу

Што ёсьць Беларусь і ў чым яна мае патрэбу

Беларусь і Еўропа

Беларусь з'яўлялася і з'яўляецца часткай Еўропы не толькі геаграфічна, але і з прычыны ўдзелу краіны ў агульнаеўрапейскіх працэсах. Больш таго, менавіта Беларусь мае ўсе шанцы стаць наступнай кропкай развіцця Кантынента. Таму ёсць шэраг прычын: адна з якіх - адсутнасць грамадскіх структур і канструкцый, якія ў сваю чаргу забяспечваюць “Старой Еўропе” ўстойлівае паступальнае развіццё, але ж з другога боку, якія перашкаджаюць ўнясенню зусім неабходных якасных зменаў. Лукашэнка зрабіў з Беларусі грамадска-палітычную пустыню, што само па сабе дрэнна, але на пустым месцы будаваць нешта новае прасцей, чым спачатку зруйноўваць старое. Тут у Беларусі вырашальная перавага.

Безумоўна, ні пра якое вынаходніцтва ровараў ды “асаблівы” ці “трэці” шлях развіцця гаворка не ідзе. Шматілікія рэчы прыдуманы ўжо даўно. Не ўдаючыся ў дэталі і ў пералічэнні, будзе да месца назваць такія імёны, як Куденхове-Калегры, Фрыдрых фон Хайек, Людвіг фон Мізэс, Сэр Карл Поппер, Нікалас Талеб, згадаць аб практыцы Швейцарыі, пра крытыку партыйнай сістэмы прадстаўніцтва і пра многае іншае. Пачынаючы пабудову Беларусі 2 з нуля, грамадская супольнасць мае намер рэалізаваць усё тое, што па розных прычынах яшчэ не было рэалізавана. Гэта і дазволіць Беларусі стаць кропкай росту Еўропы. І гэта наша мэта як беларусаў!

Беларусы ўсведамляюць права ўрадаў Еўропы клапаціцца ў першую чаргу аб уласных інтарэсах, таму і не спадзяюцца на істотную дапамогу ад іх. Як пісаў вельмі інфармаваны Ханс-Георг Вік у сваім артыкуле «Прасоўванне дэмакратыі ў тупіку: правал Еўропы ва Ўсходняй Еўропе на прыкладзе Беларусі»: «дапамога з боку Кантынента стрымлівалася асцярогай, што ў беларусаў паўстане ілюзія, што для іх магчыма ўступленне ў ЕЗ». Дык вось, дзякуючы вельмі рацыянальнай, але насамрэч недальнабачнай палітыцы еўраэліт, такой ілюзіі ў беларусаў не маецца.

У пабудове новай Беларусі краіна будзе супрацоўнічаць з усімі дзяржавамі, якія лічаць сябе часткай еўрапейскай сістэмы каштоўнасцяў. Пры гэтым фармальнае сяброўства Беларусі і дзяржаў-партнёраў у еўрапейскіх і іншых міжнародных альянсах не павінна адыгрываць аніякай ролі. Добрае супрацоўніцтва вымяраецца справамі, а не палітычнымі заявамі.

Беларусы не маюць намер шукаць заступнікаў або спонсараў, не маюць мэты атрымаць гранты, увайсці ў ЕЗ і атрымліваць асалоду ад становішча рэцыпіента. Беларусы шукаюць хаўруснікаў у справе вызвалення Еўропы ад бруднай дыктатуры, якой не месца на Кантыненце, ды і на планеце ўвогуле. Нягледзячы на неспрыяльныя абставіны, так ці інакш, мы маем намер дамагчыся ў гэтай справе поспеху. У Дэ Голя з “France libre” гэта атрымалася, атрымаецца і ў нас!

Беларусы шукаюць партнёраў для стварэння новай Беларусі як мадэльнага рэгіёна, які дазволіць Кантыненту выйсці на новы ўзровень і пераадолець хаця б некаторыя, да гэтага часу не вырашыныя, крызісы. Зноў жа, мы перакананыя, што ў нас усё атрымаецца.

Улада ў Беларусі

Улада ў Беларусі фармальна належыць ураду (не народу), фактычна ж - групе Лукашэнкі, арганізаванай прыкладна гэтак жа як і мексіканскія наркакартэлі. Картэль Лукашэнкі не з’яўляецца законным кіраўніком Беларусі. Улічваючы моцную спалучанасць картэля да групы Пуціна, яго атачэньня і урада РФ, можна з упэўненасцю лічыць, што Лукашэнка ёсць прадстаўнік акупацыйнай расейскай улады, улічваючы і той факт, што пачынаючы са снежня 2021 года Беларусь акупаваная войскамі РФ.

Беларусь і Расея

Беларусь - не ёсць Расея і ніколі ёю не была. Розніца паміж дзювума грамадскасцямі каласальная (больш прыдатным тэрмінам было б слова «прорва»). Няма аніякай Расейскай Федэрацыі. ёсць утварэнне, якое раз ў сто гадоў зьмяняе сваю назву і якое заўсёды з‘яўлялася і зараз з‘яўляецца цывілізацыйным ворагам Еўропы, а значыць і Беларусі. Праект “Рускі свет” не прадугледжвае існавання малых краін наогул. Беларусь - малая краіна, такім чынам Расейская імперыя ёсць для Беларусі пагроза знішчэння і паглынання. Гаворка ідзе не менш чым аб фізічным выжыванні: Расейская імперыя з'яўляецца для Беларусі экзістэнцыяльнай пагрозай. Паслядоўныя спробы еўрапейскіх эліт арганізаваць “Мюнхен 2020”, здаўшы Беларусь Расеі і забяспечыўшы такім чынам “мір на кантыненце”, прывялі заканамерным чынам да вайны. Гэта будзе паўтарацца пакуль імперская канструкцыя Расеі не будзе дэмантаваная.

Нягледзячы на імперскія памкненні расейскага грамадства і іх масавую падтрымку агрэсіўных адносін з суседнімі дзяржавамі, гарачых войн, анэксіі і асіміляцыі, расейцы лічацца першымі ахвярамі імперыі: спробы народаў Расеі вызваліцца ад імперскага кантэксту вітаюцца.

Беларусы лічаць знарочыстую дэманстрацыю сваёй ідэнтычнасці не зусім ветлівай. Паўсюднае выдатнае валоданне расейскай мовай (у масе лепшае, чым у насельніцтва РФ) прыводзіць да таго, што на зварот да беларуса па-расейску ён па-расейску ж і адказвае, што стварае ў расейцаў ілюзію “братэрскага народа, сапсаванага польскай агітацыяй” - што вядома ж з'яўляецца і застанецца толькі ілюзіяй і верай у прапаганду.

Аб нацыяналізме

Нацыяналізм “крыві і глебы” як нейкі істотны фактар грамадскага жыцця ў Беларусі ніколі не існаваў. Насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага - большую частку тэрыторыі якога займае цяперашняя Беларусь - гэта балты, падняпроўскія рускія (з першапачатковая Русі), татары, габрэі, палякі, шатландцы і ўласна аўтахтонныя/карэнныя беларусы. Дадзеная акалічнасць і жыццё насельніцтва ва ўмовах нацыянальна-культурнай аўтаноміі робяць шавінізм і вострую ксенафобію ў Беларусі немагчымымі.

Негатыўнае стаўленне да Масковіі і Расейскай імперыі не з'яўляецца ні нацыяналізмам, ні русафобіяй. Гэта толькі рэакцыя на 500 гадоў Маскоўскай агрэсіі і спробы знішчэння нашага народа. Прапагандай сталінскага, а потым і савецкага рэжымаў сцвярджалася, што “беларускім нацыяналізмам” лічацца такія гістарычныя і простыя рэчы, як нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, герб Пагоня, ужыванне беларускай мовы, вітанне “Жыве Беларусь” і інш. З нядаўняга часу ўсё гэта было зноў забаронена картэлем Лукашэнкі пад пагрозай крымінальнага пераследу.

Аб грамадстве

Грамадская супольнасць у Беларусі маецца. Пры ўсім рэспекце да Кантыненту, на жаль мы павінны канстатаваць, што беларуская грамадская супольнасць з 2003 года вядзе барацьбу за свабоду і супраць «ціхай» акупацыі краіны картэлем Лукашэнкі з Расеяй амаль без падтрымкі звонку. Глядзіце гаданы вышэй артыкул Ханса-Георга Віка «Прасоўванне дэмакратыі ў тупіку: правал Еўропы ва Ўсходняй Еўропе на прыкладзе Беларусі». З моманту напісання артыкула ў 2006 годзе нічога не змянілася. Грамадская супольнасць Беларусі разнастайна і не абмяжоўваецца вядомымі ў Еўропе фігурамі. Больш таго, гэтыя вядомыя постаці складаюць толькі 10% актыўнай часткі беларусаў. 25 гадоў тэрору прывучылі беларусаў да ўтоенасці. Тыя, хто заўседы вылучаецца ў грамадстве, па большай частцы існуюць толькі для таго, каб вылучацца, у той час, як прадуктыўная праца адбываецца на заднім плане.

Прыхільнасці беларускага супраціву вар‘іруюцца ад анархістаў злева да хрысціянска-кансерватыўных арганізацый справа. Партыі ці падобныя партыям структуры не карыстаюцца папулярнасцю з прычыны ўстойлівай з савецкіх часоў агіды да самога слова “партыя”. З-за неаднастайнасці беларускага супраціву і захавання крытычнай дыстанцыі да фармальных палітычных арганізацый, асабліва з вертыкальнай іерархіяй, аб'яднанне руху пад адным лідарам непажадана.

Дэцэнтралізаваная арганізацыя супраціву ўлічвае разнастайнасць меркаванняў беларускай грамадскай супольнасці, а вонкавы/знешні кантроль становіцца сур'ёзным выпрабаваннем. Бо сутнасць і ўстойлівасць кожнай дэмакратыі вымяраецца плюралізмам яе інстытутаў і палітычных проціваг. Для таго, каб у будучыні пабудаваць такую канструкцыю ў Беларусі, мы павінны прывесці сваю працу ў адпаведнасць з гэтымі прынцыпамі тут і цяпер.

Hoch lebe Belarus! Жыве Беларусь! Žyvie Bielarus!

Суполка Беларуская Дыяспара ў Аўстрыі Вена, 20.11.22

be/users/bel-diaspora-austria/for-100y-paneuropa-about-belarus.txt · Last modified: 2023/06/04 21:24 by Konrad Loeffke
CC Attribution-Share Alike 4.0 International Except where otherwise noted, content on this wiki is licensed under the following license: CC Attribution-Share Alike 4.0 International