This is an old revision of the document!
2023-06-01 Адкрыты ліст да EPC47
АДКРЫТЫ ЛІСТ ад Беларускай Дыяспары ў Аўстрыі і аўстрыйскага дэпутата Еўрапарламента Лукаса Мандл кіраўнікам урадаў Саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці EPC-47
копія адрасавана прэзідэнту Раберта Метсола, прэзідэнту Урсула фон дэр Ляен, прэзідэнту Чарльз Майкл
Вена, 26 траўня 2023 года
Паважаныя Спадарыні і Спадары!
Папершае, мы шчыра дзякуем за ўсю падтрымку з боку еўрапейскіх дзяржаў і ЕЗ ў барацьбе за свабоду Беларусі.
Мы вітаем ініцыятыву па стварэнні Еўрапейскай Палітычнай Супольнасці (EPC). Мы разглядаем другую сустрэчу, запланаваную на 1 чэрвеня 2023 года ў Рэспубліцы Малдова, як рашучы сігнал Еўропы за свабоду і мір, супраць гвалту і прыгнёту.
Адзінай еўрапейскай дзяржавай, не прадстаўленай у EПС, нажаль з'яўляецца Рэспубліка Беларусь. І гэта зразумела, бо нелегітымная ўлада не можа быць уключана ў кола дэмакратычных легітымных прадстаўнікоў краін.
У інтарэсах адзінства свабоднай Еўропы і сімвалічнай сілы EПС для будучай палітыкі уключэнне беларускага вызвольнага руху ў склад EПС, напрыклад, са статусам чальца-назіральніка, стала б адзнакай еўрапейскіх каштоўнасцяў.
“Мы не адзіныя!”- гэтая фраза ратуе жыхароў Беларусі ад жаху бесперспектыўнасці. Мы можам Вас запэўніць, што грамадзянская супольнасць Беларусі гатовая да канструктыўнага супрацоўніцтва.
Беларускія арганізацыі, якія працуюць у імя свабоды, займаюць розныя пазіцыі і прадстаўляюць шырокі спектр палітычных меркаванняў. Далучэнне прадстаўнікоў палітычных, грамадскіх і праваабарончых арганізацый дэмакратычнай Беларусі да EПC таксама ўмацавала б платформу для распрацоўкі супольных стратэгій супраць дыктатуры і за дэмакратыю ў Еўропе.
Дэвіз ЕЗ “Адзінства ў разнастайнасці” шырыцца таксама і на беларускія вызвольныя рухі.
Квітней Еўропа! Слава Україні! Жыве Беларусь!