Мы, усе беларусы добрай волі, хочам жыць у цудоўнай, свабоднай краіне. Каб дасягнуць гэтай мэты, нам трэба ужо цяпер “марыць ува ўсю моц”, якім мы бачым нашае грамадзтва праз 20, 30, ці нават 50 гадоў. З мары нараджаюцца дакладныя пляны і прыходзяць людзі, здольныя ўвасобіць іх у жыцьцё.
Для пачатку ўявім сабе “ідэальную краіну”. Назавем яе ўмоўна Беларусь 2.0. Якой мы яе бачым?
Краіна стала ўдзельнікам новай сыстэмы міжнароднай бясьпекі, утворанай пасля паразы Расейскай Фэдэрацыі ў разьвязанай ёй поўнамаштабнай вайне ў Эўропе.
У Беларусі 2.0 забясьпечваюцца свабоды і правы грамадзян, высокі ўзровень дабрабыту і задавальненьне патрэбаў насельніцтва. Таму краіна мае: сумленныя і кампэтэнтныя органы ўлады, збалянсаваную рыначную эканоміку, перадавыя транспартныя сыстэмы, сучасныя сыстэмы энергазабеспячэньня, якасную адукацыю, разьвітую навуку, надзейную сацыяльна справядлівую сыстэму аховы здароўя.
У краіне гарантаваныя справядлівасьць, свабода думкі, слова і веравызнаньня. Вялікая ўвага надаецца праблемам экалёгіі.
Разгледзім вышэй пералічаныя аспэкты больш падрабязна.
Ува ўсіх органах улады працуюць сумленныя і кампэтэнтныя людзі, а таксама выкарыстаўваецца эфэктыўная сыстэма арганізацыі дзяржаўнага кіраваньня з актыўным удзелам мясцовага самакіраваньня і грамадзкіх арганізацый.
Большая частка рэгіянальных паўсядзённых праблем насельніцтва вырашаецца на мясцовым узроўні. Пытаньні ўзаемадзеяньня грамадзяніна і дзяржавы вырашаюцца з дапамогай сучасных інфармацыйных інструмэнтаў. Усё гэта дазваляе зьвесьці бюракратычны апарат да неабходнага мінімуму.
Створаная ў Беларусі 2.0 пасьпяховая збалянсаваная рыначная эканоміка забясьпечвае раўнавагу паміж ростам інвэстыцый, вытворчасьці, сфэры паслуг, ростам даходаў і павелічэньнем унутранага рынку.
Фармаваньне магутнага сярэдняга кляса зьяўляецца асновай стабільнасьці эканомікі. Дзяржава мэтанакіравана стымулюе развіцьцё эканамічнай дзейнасьці малога і сярэдняга бізнэсу. Перавышэньне аб'ёму экспарту над імпартам умацоўвае гэту збалянсаванасьць.
У Беларусі 2.0 шырока выкарыстоўваюцца абнаўляльныя крыніцы энэргіі. Дзяржава актыўна ўдзельнічае ў міжнародных праграмах пошуку, вывучэньня і ўкараненьня новых энергакніц.
Дзяржава мэтанакіравана стымулюе развіцьцё лякальных сыстэм электра- і цеплазабесьпячэньня і рэкупэрацыі.
Завяршэньне будаўніцтва хуткасных чыгуначных і аўтамабільных калідораў (поўнач-поўдзень і захад-усход) забясьпечыла:
У гарадах выкарыстоўваецца пераважна электрычны і вадародны транспарт. Праблема затораў вырашана шляхам шырокага выкарыстаньня грамадзкага транспарту і будаўніцтва новых перадавых транспартных сыстэм другога ўзроўню.
У Беларусі 2.0 выбудавана сыстэма адукацыйных устаноў, у якіх праграмы па кожным вывучаным прадмэце патрабавальна правяраюцца на адпаведнасьць наступным прынцыпам:
У школьнікаў і студэнтаў зьявілася адчуваньне, што навучаньне – гэта ня толькі карыснае, але і вясёлае баўленьне часу.
Адным з найвышэйшых прыярытэтаў дзяржавы зьяўляецца развіцьцё навукі.
Акадэмія Навук Беларусі – удзельнік міжнародных праектаў у фундамэнтальных і прыкладных галінах. Унівэрсытэты, профільныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, прыватныя дасьледчыя цэнтры сталі стратэгічнымі партнэрамі шэрагу вядучых вытворчасьцяў у Беларусі і за мяжой.
Абавязковае мэдычнае страхаваньне салідарнага тыпу ў Беларусі 2.0 забясьпечвае ўзровень сыстэмы аховы здароўя на ўзроўні краін Усходняй і Цэнтральнай Эўропы, якія ўваходзяць у ЭС.
Міністэрства аховы здароўя займаецца найперш стратэгічным плянаваньнем, каардынацыяй дзяржаўных праграм, сэртыфікацыяй.
Усе мэдычныя ўстановы ў абавязковым парадку рэгулярна праходзяць акрэдытацыю. Вядучыя спэцыялізаваныя мэдычныя цэнтры адпавядаюць патрабаваньням міжнароднай сэртыфікацыі якасьці.
Шырока выкарыстоўваецца дыгіталізацыя – карты e-Health, электронныя рэцэпты, воблачная сетка захоўваньня дадзеных, абмен вялікімі абʼёмамі дадзеных паміж мэдычнымі ўстановамі, выкарыстаньне спэцыялізаваных нэйрасетак для магчымасьці хуткага і дакладнага вызначэньня дыягназу любым лекарам у любой кропцы краіны.
Развіцьцё дыстанцыйнай мэдыцыны дазволіла скараціць неабходнасьць наведваньня паліклінік, прынесла магчымасьць кансультацыі вядучымі спэцыялістамі ўва ўсіх рэгіёнах краіны.
У Беларусі 2.0 праводзіцца мэтавая дзяржаўная падтрымка павышэньня нараджальнасьці, падтрымка маладых семʼяў.
Дэмаграфічная сытуацыя ў Беларусі з кожным годам паляпшаецца, 3 – 4 дзіцяці ў сямʼі становіцца нормай. У будучыні гэта забясьпечыць стабільнасьць эканамічнай і сацыяльнай сфэраў.
Створана мноства новых гарадоў-сатэлітаў, што дазволіла расьсяліць людзей у малапавярховыя дамы.
На кожную сямʼю выдзяляецца зямельны ўчастак, які атрымліваюць ва ўласнасьць грамадзяне, якія плацяць падаткі.
30–50-тысячны горад прызнаецца ідэальным, бо дазваляе ствараць і разьвіваць паўнавартасную гарадзкую эканоміку і адначасова падтрымліваць трывалыя гарызантальныя сувязі.
У Беларусі 2.0 створаны разьвітыя сеткі грамадзкага экалягічнага транспарту.
Перапрацоўка і ўтылізацыя адходаў спалучана з выпрацоўкай электрычнай і цеплавой энэргіі, запускам прадуктаў перапрацоўкі ў другасныя вытворчыя цыклі.
Любая вытворчая дзейнасьць адбываецца толькі ў прамысловых зонах, якія разьмешчаныя на бясьпечнай адлегласьці ад месцаў пражываньня. Сельскагаспадарчая вытворчасьць грунтуецца на экалягічна бясьпечных тэхналёгіях, якія мінімізуюць выкарыстаньне сельскагаспадарчай хіміі.