====== 2023-06-17 Зварот да міжнароднай супольнасьці. Iмплементацыя Будапешцкага мемарандума ====== * [[en:users:belarus-20:statement1 | на ангельскай мове]] * [[de:users:belarus-20:statement1 | на нямецкай мове]] * [[ru:users:belarus-20:statement1 | на рускай мове]] [[be:users:belarus-20:start|Ісьці на ўзровень вышэй]] {{tag>statement_be budapest_memorandum}} ---- Бягучы сусветны парадак бяспекі церпіць крах акурат на нашых вачах. Гаворка ідзе больш чым проста пра ўзброены канфлікт, самы буйны ў Еўропе пасля Другой Сусветнай. Гаворка ідзе пра тое, што раней было немагчыма сабе ўявіць зараз становіцца рэальнасцю. Пагроза ядзернай вайны з гіпатэтычнай за доўгія гады стала рэальнай. Агрэсія Расіі супраць Украіны, з'яўленне ядзернай зброі ў Беларусі - прэцэдэнт і сігнал усяму свету: зараз можна ўсё. Але светапарадак быў зламаны не сёння. Ён быў зламаны пасля анэксіі Крыма, калі краіны, якія падпісалі Будапешцкі мемарандум, аказаліся няздольныя выканаць або, у выпадку Расіі, адкрыта растапталі дадзеныя Украіне гарантыі. Прычыны гэтага зразумелыя: у эйфарыі ад крушэння камунізму і ўстанаўлення ў Расіі, як тады здавалася, дэмакратычнай улады ў пачатку 90х, дзяржавы, якія падпісвалі Будапешцкі мемарандум, не знайшлі час прапісаць канкрэтныя механізмы яго імплементацыі ў выпадку прамой пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці краін, якія адмоміліся ад ядзернага ўзбраення (Беларусь і Украіна). Тады здавалася, што наступіў "канец Гісторыі". Пасля анэксіі Крыма падыход да ядзернага раззбраення ў свеце аказаўся перакулены на 180 градусаў. Навошта аддаваць ядзерную зброю ўрадам Ірана, КНДР ці каму-небудзь яшчэ, хто захоча тэхналагічна яе стварыць, калі ёсць прэцэдэнт, калі заходнія дзяржавы не стрымалі свае гарантыі? Анэксія Крыма выклікала ў Пуціна ўпэўненасць, што яму сыдзе з рук любое злачынства і краіны Захаду праглынуць любыя яго выхадкі. Следствам чаго стала жахлівая вайна, якую мы бачым і дагэтуль. На шчасце, разуменне небяспечнасці праблемы кансалідавала цывілізаваны свет і рэакцыяй на агрэсію стала беспрэцэдэнтная кампанія па падтрымцы Украіны. Разам з тым, па-ранейшаму незразумела: з'яўляецца гэтая рэакцыя часткай сістэмнай стратэгіі па падтрыманні глабальнай бяспекі або прыватным выпадкам рэакцыі на канкрэтную праблему. Чутныя галасы палітыкаў, якія заклікаюць да стратэгіі замірэння агрэсара і памяншэння падтрымкі Украіны. Гэта спараджае няўпэўненасць у будучым і не садзейнічае аднаўленню фундамента сусветнай бяспекі. На наш погляд, вырашыць гэтую праблему дазволіць юрыдычнае вяртанне ў той пункт, з якога гэтая праблема пачалася: імплементацыя Будапешцкага мемарандума, праз падрыхтоўку і ўвядзенне новай юрыдычнай базы. Звяртаючыся да Вас, мы прапануем ініцыяваць стварэнне міжнароднага органа па падрыхтоўцы міжнароднага акта, які не толькі рэгулюе прававыя адносіны ў сферы ядзернага ўзбраення, але і прадугледжвае рэальныя механізмы рэалізацыі норм гэтага акта. Дадзены акт павінен уключаць наступныя пункты: - Апісаць вычарпальныя механізмы падтрымкі Украіны і незалежнай Беларусі, замацаваўшы іх заканадаўча аж да завяршэння бягучага крызісу на тых умовах, якія задаволяць урад і народ Украіны і Беларусі; - Гарантаваць прымяненне аналага 5-га артыкула Статута НАТА з боку краін-гарантаў у выпадку цяперашняй і новых спроб агрэсіі пасля завяршэння бягучага крызісу; - Прадугледзець меры па недапушчэнні размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, механізмы рэалізацыі гэтых мер, шляхі і метады рэалізацыі беларускім народам права на самавызначэнне. - Усе вышэйпералічаныя меры павінны быць гарантаваныя незалежна ад таго, ці захоча Расія прызнаваць і выконваць такое пагадненне. Разам з тым, пагадненне павінна быць адкрытае для подпісу з боку любога будучага ўрада Расіі, які палічыць патрэбным наладжваць адносіны з краінамі цывілізаванага свету. Яшчэ раз хочам заўважыць, што гэтая праблема шырэйшая, чым проста праблема ўзаемаадносін канкрэтных дзвюх краін. Кожны ўрад на планеце павінен разумець якую дакладна цану ён заплаціць у выпадку спробы парушэння ўзятых на сябе дамоўленасцей у галіне нераспаўсюджвання ядзернай зброі і гэтая цана павінна быць празмерна высокай, іначай свет чакаюць новыя спробы звар’яцелых аўтакратаў перакройваць мапу свету, шантажуючы ўсіх ядзернай вайной. З павагай, Сяргей Бульба кіраўнік ГА [[be:users:belarus-20:start|“Беларусь 2.0. Робім разам”]]