====== 2023-06-01 Адкрыты ліст да EPC47 ====== * [[en:users:bel-diaspora-austria:eu-epc-govt:letter-2-epc202030601 | на ангельскай мове]] * [[de:users:bel-diaspora-austria:eu-epc-govt:letter-2-epc202030601 | на нямецкай мове]] * [[ru:users:bel-diaspora-austria:eu-epc-govt:letter-2-epc202030601 | на рускай мове]] [[be:users:bel-diaspora-austria:start|Ісьці на ўзровень вышэй]] [[https://belarus-diaspora.at/all-categories-de/statements-belaruscontextbulletin/openletter-epc-summit | Першакрыніца]] {{tag>statement_be}} ---- **АДКРЫТЫ ЛІСТ** ад Беларускай Дыяспары ў Аўстрыі і аўстрыйскага дэпутата Еўрапарламента Лукаса Мандл кіраўнікам урадаў Саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці EPC-47** копія адрасавана прэзідэнту Раберта Метсола, прэзідэнту Урсула фон дэр Ляен, прэзідэнту Чарльз Майкл Вена, 26 траўня 2023 года Паважаныя Спадарыні і Спадары! Папершае, мы шчыра дзякуем за ўсю падтрымку з боку еўрапейскіх дзяржаў і ЕЗ ў барацьбе за свабоду Беларусі. Мы вітаем ініцыятыву па стварэнні Еўрапейскай Палітычнай Супольнасці (EPC). Мы разглядаем другую сустрэчу, запланаваную на 1 чэрвеня 2023 года ў Рэспубліцы Малдова, як рашучы сігнал Еўропы за свабоду і мір, супраць гвалту і прыгнёту. Адзінай еўрапейскай дзяржавай, не прадстаўленай у EПС, нажаль з'яўляецца Рэспубліка Беларусь. І гэта зразумела, бо нелегітымная ўлада не можа быць уключана ў кола дэмакратычных легітымных прадстаўнікоў краін. У інтарэсах адзінства свабоднай Еўропы і сімвалічнай сілы EПС для будучай палітыкі уключэнне беларускага вызвольнага руху ў склад EПС, напрыклад, са статусам чальца-назіральніка, стала б адзнакай еўрапейскіх каштоўнасцяў. "Мы не адзіныя!"- гэтая фраза ратуе жыхароў Беларусі ад жаху бесперспектыўнасці. Мы можам Вас запэўніць, што грамадзянская супольнасць Беларусі гатовая да канструктыўнага супрацоўніцтва. Беларускія арганізацыі, якія працуюць у імя свабоды, займаюць розныя пазіцыі і прадстаўляюць шырокі спектр палітычных меркаванняў. Далучэнне прадстаўнікоў палітычных, грамадскіх і праваабарончых арганізацый дэмакратычнай Беларусі да EПC таксама ўмацавала б платформу для распрацоўкі супольных стратэгій супраць дыктатуры і за дэмакратыю ў Еўропе. Дэвіз ЕЗ "Адзінства ў разнастайнасці" шырыцца таксама і на беларускія вызвольныя рухі. Квітней Еўропа! Слава Україні! Жыве Беларусь!